Аляксандру 56 гадоў. Крымінальную справу на яго распачалі за публічную абразу начальніка гомельскага АМАПу Міхаіла Дамарнацкага. Размова ідзе аб каментарыі ў тэлеграм-канале. Пасля першага судовага пасяджэння летам 2021 года мужчына знік і быў аб'яўлены ў вышук.
Першы раз Аляксандра затрымалі 1 красавіка 2021 года.
З матэрыялаў следства вынікае, што Мядзведзь 15 студзеня ў тэлеграм канале "Карнікі Беларусі", а таксама ў чаце “Новая Баравая 98%” некалькі разоў размясціў абразлівыя і зневажальныя каментары да пацярпелых. Некаторыя з выкарыстаннем нецэнзурных слоў. У якасці пацярпелых выступаюць пракурор Валерыя Таратунька і супрацоўнікі міліцыі Раман Крывашэін і Аляксандр Шапялёў.
Аляксандр жанаты (жонка на момант суда была ў становішчы), мае вышэйшую адукацыю, раней да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.
Другі раз Аляксандра асудзілі ў канцы 2025 года па арт.130.
Паводле дадзеных тэлеграм-каналаў, хадзіла з сяброўкай па стаянцы каля ГЦ "Мандарын" у Гомеле, і машынам з расейскімі нумарамі пад дворнікі клала аркушы з надпісам "Рускі ваенны карабель, ідзі на...!"
Паводле дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за рэпосты з рэсурсаў прызнаных экстрэмісцкімі ў карпаратыўным тэлеграм чаце прадпрыемства, а таксама за фатаздымкі з акцый пратэсту, знойдзеныя ў яго мабільным тэлефоне.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.