Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Яскевіч Ірына Вячаславаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1320 рублёў. Прызнала вінаватым Зміцера Шавякова па артыкуле 23.4 КаАП і прызначыла яму ў выглядзе пакарання штраф у памеры 20 базавых велічынь за нібыта несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме. Прызнала вінаватым Міхаіла Лінтоўскага па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Мужчына размясціў відэаролік у сацыяльнай сетцы, у якім абразіў Лукашэнку.

была затрыманая 29 верасня 2021 года ў Міёрах па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У сярэдзіне верасня 2022 года пераведзена пад хатні арышт.
Спачатку паведамлялася, што палітвязня абвінавачваюць па артыкулах 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але ў выніку яе судзілі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Кайданкі на палітвязня надзелі ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.
02.05.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кастрычніку 2024 г. стала вядома , што на былую палітвязню распачалі новую крымінальную справу. Яе абвінавачваюць па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, якую апублікавалі ў мясцовай раённай газеце.
22.02.2022
10.02.22 получила открытку с обратным адресом Витебск сизо 2 кам.20
Вырак суда 17.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Міхаіл, вартаўнік-жывёлагадоўца з Міёрскага раёна, быў асуджаны ў жніўні 2021 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі за відэаролік, размешчаны ім у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Па версіі абвінавачання, у відэа ён выкарыстаў у дачыненні да Лукашэнкі слова з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, якое наносіць шкоду гонару і годнасці, накіраванае на падрыў аўтарытэту і фарміраванне негатыўнага вобраза.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.