13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Па прафесіі мужчына - дальнабойшчык і машыніст аўтакрана, некаторы час працаваў і таксістам.
У пачатку вайны, у 2022 годзе, Марк жыў у Мазыры.
Акрамя працы, Марк дапамагаў пошукава-выратавальнаму атраду "Сімуран": каардынаваў пошукі і арганізоўваў транспарт. Ён паўдзельнічаў у дзясятках пошукавых аперацый.
На мяжы 2022 і 2023 Марк паехаў працаваць на фуры ў ЗША, але пазней вярнуўся ў Беларусь. Восенню 2025 года з-за пагаршэння сітуацыі ў грузаперавозках мужчына сеў за руль арэнднага таксі ў Баранавічах. Ён вярнуўся ў гэтую сферу пасля пяцігадовага перапынку.
Верашчагін знік з сацсетак раніцай 7 кастрычніка 2025 года. Верагодна, тады яго і затрымалі.
Пра Віктара вядома , што ён скончыў матэматычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці “матэматычныя праблемы кіравання”. У апошні час ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння і кансультавання ў гэтай сферы.
У 2020 годзе дзяўчына скончыла Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці "Дызайн і друкарка".
Падчас вучобы дзяўчына шмат разоў атрымлівала дыпломы лаўрэаткі ў намінацыях па графічным дызайне, удзельнічала ў распрацоўцы талісмана для Еўрапейскіх гульняў 2019 года і нават рабіла дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пасля заканчэння каледжа яна пачала працаваць як дызайнер і ілюстратар
У лістападзе 2020 года УладзіміраЧурылуў ліку васьмярых работнікаў МНПЗ выклікаліпозвайу МазырскіРАУСі адтуль невыпусцілі, завёўшына іх адміністрацыйныя справы за рэалізацыю права на свабоду мірных сходаў.Мужчыны27 кастрычніка 2020 года сталі каля прахадной завода з плакатамі, якія падтрымлівалі мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту да мірнага насельніцтва з боку супрацоўнікаў карных структур правячага рэжыму. За гэта рабочых пачалі пераследваць .
Уладзімір Чурыла ў якасці вядучага інжынера-тэхнолага паліўна-каталітычнай вытворчасці, які перапрацоўвае сярністую нафту, шматразова згадваўся ў Завадской і галіновай газетах, як Лепшы работнік, вынаходнік і рацыяналізатар. Ён атрымліваў узнагароды ад кіраўніцтва нафтаперапрацоўчага завода.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.