Арсеній Алегавіч Майсейчык
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1723 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 19.05.2002
Адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Даслаць інфармацыю

Арсеній скончыў каледж бізнесу і правы па спецыяльнасці «правазнаўства». Да затрымання працаваў кур'ерам па дастаўцы піцы. Хворы на лейкаму і мае патрэбу ў рэгулярным медыцынскім назіранні і штогадовым праходжанні МРТ. Арсенію супрацьпаказаныя многія фізічныя нагрузкі.

Быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму» — па версіі следства, за прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў. Пазней яму канчаткова прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках».

У ліпені 2022 года Арсенія прызналі вінаватым у закліках да актыўнага ўдзелу, а таксама ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, у тым ліку эпізоды «перакрыцця дарог». Следства таксама сцвярджала, што ён атрымліваў ад адміністратараў Telegram-чата «АГСБ» тэлескапічныя дубінкі, электрашокеры, а таксама інструкцыі па здзяйсненні дыверсій на чыгунцы.

Вырак суда 01.07.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 30.09.2022
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-17
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0