Ігар Пятровіч Карней
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 сутак, ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. У яго дома правялі ператрус. Пасля 10 сутак арышту яго не выпусцілі і перавялі ў СІЗА.
Ігар доўгі час працаваў журналістам на "Радыё Свабода", вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў аб культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі, трэвел-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.
Паводле абвінавачання Ігар актыўна пісаў "негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады, журналістаў і грамадзян, якія не падтрымліваюць неканстытуцыйную змену ўлады. Акрамя таго, у сваіх артыкулах ён даваў ілжывую карціну аб эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь" .
Нібыта з 1 чэрвеня па 14 ліпеня 2023 года ён размясціў на рэсурсах БАЖ не менш як 54 інфармацыйныя матэрыялы. Неўзабаве пасьля гэтага быў затрыманы.
07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргаў, прысуд уступіў у сілу.
11 снежня 2024 г. у судзе Шклоўскага раёна разгледзелі справу Ігара па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінаватым і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення.
Як паведамляе "Радыё Свабода", з магілёўскага СІЗА палітвязня прывозілі на некалькі дзён у СІЗА КДБ у Мінску, адкуль вярнулі ў Магілёў: "...у СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр'янкі. Яшчэ напісаў. кг, зараз крыху ад'ядаецца ў Магілёве”.
21 чэрвеня 2025 года Ігар быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
