Былыя палітзняволеныяГвалтоўнае перамяшчэнне

Ігар Пятровіч Карней

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў7Дадаць ліст у банк

Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 сутак, ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. У яго дома правялі ператрус. Пасля 10 сутак арышту яго не выпусцілі і перавялі ў СІЗА.

Ігар доўгі час працаваў журналістам на "Радыё Свабода", вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў аб культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі, трэвел-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.

Паводле абвінавачання Ігар актыўна пісаў "негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады, журналістаў і грамадзян, якія не падтрымліваюць неканстытуцыйную змену ўлады. Акрамя таго, у сваіх артыкулах ён даваў ілжывую карціну аб эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь" .

Нібыта з 1 чэрвеня па 14 ліпеня 2023 года ён размясціў на рэсурсах БАЖ не менш як 54 інфармацыйныя матэрыялы. Неўзабаве пасьля гэтага быў затрыманы.

07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргаў, прысуд уступіў у сілу.

11 снежня 2024 г. у судзе Шклоўскага раёна разгледзелі справу Ігара па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінаватым і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення.

Як паведамляе "Радыё Свабода", з магілёўскага СІЗА палітвязня прывозілі на некалькі дзён у СІЗА КДБ у Мінску, адкуль вярнулі ў Магілёў: "...у СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр'янкі. Яшчэ напісаў. кг, зараз крыху ад'ядаецца ў Магілёве”.

21 чэрвеня 2025 года Ігар быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.

Прысуды

Вырак суда 22.03.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 20000 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 07.06.2024
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 11.12.2024
10 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.02.2025
прысуд пакінуты без змены.

Прычасныя да рэпрэсій

Сяргей Аляксандравіч Кацэр
Сяргей Аляксандравіч Кацэр
Суддзі25 снежня 1982
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
22.03.2024
Падрабязней
Аляксандр Рыгоравіч Саўчук
Аляксандр Рыгоравіч Саўчук
Суддзі21 ліпеня 1981
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
07.06.2024
Падрабязней
Аляксандр Мікалаевіч Тараканаў
Аляксандр Мікалаевіч Тараканаў
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Шклоўскага раёна
Тып:
Узмацненне жорсткасці пакарання
Дата:
11.12.2024
Падрабязней
Сяргей Аляксеевіч Каралеў
Сяргей Аляксеевіч Каралеў
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
Магілёўскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
18.02.2025
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Пятровіч Карней
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Журналісцкая праца
Родны горад:
Наваспаск
Дзень нараджэння:
01.01.1968
Колькасць дзяцей:
4
Знаходзіўся ў:
ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Праблемы са здароўем:
Сэрца
Артыкулы:
Аб'яднанні:
ЖурналістыБацькі непаўнагадовых
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2023
  2. ~17.07.2023

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 2024
  4. 22.03.2024

    Вырак суда 22.03.2024

    3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 20000 рублёў кампенсацыі, Мінскі гарадскі суд

  5. 12.04.2024

    Перавод

    Турма-4 — У зняволенні

  6. 07.06.2024

    Апеляцыя 07.06.2024

    прысуд пакінуты без змены, Мінскі гарадскі суд

  7. 20.06.2024

    Перавод

    ПК-17 — У зняволенні