Васіль Аляксандравіч Верамейчык
Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіль з'яўляўся таксама членам Каардынацыйнай рады.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
Былы палітвязень Юры Зянковіч распавёў , што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам. Ён адзначыў, што вельмі паважае Васіля як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека, які не зламаўся і трымаецца мужна: "Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго прымянялі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва гвалту".
У СІЗА ў Васіля пачаліся праблемы са здароўем. Верамейчык скардзіўся на сімптомы, якія паказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі. У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць гэты тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне - узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі аж чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол. Ёсць падазрэнне , што Васіль перажыў інфаркт
Па словах жонкі Васіля, у пачатку чэрвеня 2026 года яго мусілі перавесці ў шпіталь пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і зусім у ПКТ.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
Хто яшчэ знаходзіцца ў Тюрьма-4
