Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
Віктар нарадзіўся ў Расіі, але мае беларускае грамадзянства. Жыў у Ратамцы.
На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018-га года Віктар працаваў старэйшым інжынерам сувязі на мытні. Верагодна, з гэтым і звязана крымінальная справа супраць мужчыны за "перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў".
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Аляксандр Карзюк да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне фінансаў ЖКГ, транспарту і сувязі Міністэрства фінансаў. Аляксандр ні разу не даваў публічных інтэрв'ю. Вядома толькі, што ён добра гуляе ў шахматы.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Як распавялі былыя палітвязні, якія адбывалі з Аляксандрам тэрмін у адной калоніі, яго паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмізму, а таксама пазбавілі перадач і спатканняў з роднымі. Віну не прызнаў.
Уладальнік папулярнага сайта s13.ru. Сяргея судзілі 25 кастрычніка за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" . Вынікам разгляду сталі таксама 15 сутак адміністратыўнага арышту. У той дзень стала вядома, што суд па заяве пракурора горада Гродна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт s13.ru, які існаваў амаль два дзесяцігоддзі. Пасля першага зняволення Сяргея абвінавацілі ў "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Адміністрацыйную справу ў сераду разглядаў суд Ленінскага раёна, суддзя Наталля Горбач прысудзіла яшчэ 15 сутак.
У выніку Сяргея Чабоцьку судзілі тройчы праз распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і “пікет” у інтэрнэце.
Сяргей ня выйшаў на волю і пасьля 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Верагодна, мужчыну ўзялі пад варту.
Сайт s13.ru КДБ Беларусі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем ", таму верагодна справа Сяргея звязана з гэтым.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Гамяльчанін Мікалай Юшчанка доўгі час мае ўласны бізнэс. Яго фірма прадае гаспадарчыя тавары і пакаванне.
Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіль з'яўляўся таксама членам Каардынацыйнай рады.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
Былы палітвязень Юры Зянковіч распавёў , што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам. Ён адзначыў, што вельмі паважае Васіля як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека, які не зламаўся і трымаецца мужна: "Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго прымянялі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва гвалту".
У СІЗА ў Васіля пачаліся праблемы са здароўем. Верамейчык скардзіўся на сімптомы, якія паказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі. У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць гэты тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне - узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі аж чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол. Ёсць падазрэнне , што Васіль перажыў інфаркт
Па словах жонкі Васіля, у пачатку чэрвеня 2026 года яго мусілі перавесці ў шпіталь пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і зусім у ПКТ.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
28 гадоў, спачатку скончыў каледж як тэхнік-праграміст, потым адвучыўся ў БарДУ (Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце). У некаторых сацсетках бягучым горадам указаны Брэст, у іншых Кобрын. На Яндекс.Паслугах прапануе паслугі па распрацоўцы сайтаў і рамонце кампутараў у Брэсце і Кобрыне. Вёў стрымы па ПК-гульнях на Youtube-канале «Dog Chain».
За якія менавіта пратэсты судзілі Уладзіслава, на гэты момант невядома. Аднак мяркуючы па артыкуле і па тым, што суд праходзіць у Кобрыне, амаль напэўна гэта суд за кобрынскія пратэсты, якія праходзілі пасля выбараў 9 жніўня 2020 года.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Сілавікі
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадзянін Украіны.
Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядомы з прапагандысцкага фільма 11 верасня 2023 года, які паказалі адразу на ўсіх дзяржаўных каналах. У ім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугі. Камітэт дзяржбяспекі паведаміў, што затрымаў у Беларусі шэсць чалавек па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з "Службай бяспекі Украіны" і "падрыхтоўцы тэрактаў". На відэа некаторыя з іх выглядаюць збітымі, некаторых на следчых дзеяннях водзяць на ланцугах, аднаго з затрыманых знялі ў СІЗА КДБ. У выніку трох чалавек абвінавацілі адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "Здрада дзяржаве" і "агентурную дзейнасць".
Украінскага егера Вячаслава Бародыя затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей. У фільме расказалі, што Бародый пасля пачатку поўнамаштабнай вайны нібыта прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што "з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
20.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вядома , што ў калоніі Вадзіма рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.
У Вадзіма ёсць маленькі сын.
Па версіі аўтараў праўладнага фільма, Данііл Гарасім 2005 года нараджэння ў снежні 2023 года па заданні "ўкраінскага куратара", кантакт з якім быў устаноўлены ў экстрэмісцкім Telegram-чаце, зрабіў здымку месца дыслакацыі ракетнай брыгады Узброеных сіл Беларусі ў горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці. Але характэрна, што з першага ж задання сілавікі рабілі аператыўную здымку-ўзнікае пытанне, ад каго ж тое заданне паступіла.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Ягору Волкаву 55 гадоў. Ён мінчанін, вучыўся ў 50-й школе. Пасля скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер - Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
З 1990-х Волкаў пачаў займацца бізнэсам. Вядома, што яго сфера-гэта грузаперавозкі, уключаючы вадкія грузы. Бізнэс мужчыны даволі буйны, аўтапарк яго фірмы-да сотні грузавых аўта.
Па сцвярджэнні праўладных СМІ Ягора судзілі за ахвяраванні ў Полк Каліноўскага з 2022 па 2023 гады ў крыптавалюце на суму 11100 уе, а таксама за фота з пратэстаў.
23.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
14/04. 2026 не выйшаў на волю па тэрміне. На красавік 2026 года знаходзіўся ў СІЗА-1, відаць, на Ягора завялі новую крымінальную справу.
| 06.12.2025 | Подвергается постоянным репрессиям со стороны администрации ик17. На данный момент в пкт до конца срока, апр 2026. |
