Вольга Сяменаўна Серакова
Вольга Сяменаўна Серакова
Коль-ць рэпрэсаваных: 8
Дзень народзінаў: 29 жніўня 1976
Катэгорыі: Суддзі

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 21 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 49 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 2430 рублёў штрафаў, не менш як 15 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
6 жніўня 2020 г. прысудзіла незалежнаму назіральніку Эдуарду Грынявецкаму 6 сутак арышту.
01 верасня 2020 года прысудзіла актывістцы Галіне Смірновай штраф памерам 20 б.в. за фота, зробленае на ганку суда.
01 кастрычніка 2020 года прысудзіла кіроўцу, які пасігналіў у падтрымку ўдзельніц жаночага маршу, 15 сутак арышту.
Прысудзіла палітвязню менчуку Андрэю Навіцкаму дадатковыя 4 месяцы пазбаўлення волі па арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі).
Прысудзіла Паўлу Амельянаву тры гады калоніі за абразу Лукашэнку і крадзеж ровараў, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 8
На старонцы: Знойдзена: 8
Сартаванне:
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: 310 дзён
Родны горад: Кіраўск
Дзень народзінаў: 13.12.1979
Адрас для лістоў: Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 01.08.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: ~634 дня
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 09.04.1978
Адрас для лістоў: ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Даслаць інфармацыю

08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

Вядома, што 15 лютага 2024 года супраць Аляксандра быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Суддзя Тарабуева Таццяна падвергла Аляксандра адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак. Аляксандр на ўласнай старонцы ў Аднакласніках размясціў інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе відэазапісу "Паглядзіце што засталося ад аднаго..." тэлеканала Белсат.

Вырак суда 04.06.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 08.08.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1733 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 10.01.1981
Адрас для лістоў: ПК-20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, д.70
Даслаць інфармацыю

Андрэй быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» і «абраза Лукашэнкі».

У верасні 2021 года яго прызналі вінаватым за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску, абразу Лукашэнкі на YouTube, а таксама за набыццё, захоўванне і перавозку сыпучага рэчыва без апавяшчэння ўпаўнаважаных органаў.

У чэрвені 2022 года ў дачыненні да Андрэя адбылося судовае паседжанне па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога тэрмін пазбаўлення волі быў павялічаны, а рэжым узмоцнены.

У студзені 2023 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле аб «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі». У выніку агульны тэрмін пакарання склаў сем гадоў пазбаўлення волі.

З красавіка 2024 года і па стане на пачатак снежня таго ж года родныя нічога не ведаюць пра Андрэя. На іх запыт у адміністрацыю калоніі быў атрыманы фармальны адказ аб тым, што ён нібыта сам усё паведаміць «праз перапіску», аднак лістоў ад яго не паступае.

Вырак суда 30.09.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 392 рубля кампенсацыі.
Вырак суда 13.06.2022
4 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Вырак суда 17.01.2023
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Патэнцыйны пераслед
Банк лістоў 0
Родны горад: Бабруйск
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Вырак суда 07.04.2023
прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
Патэнцыйны пераслед
Банк лістоў 0
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 18.03.1994
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Аляксея ў студзені 2023 года прызналі вінаватым па артыкуле "Здзек з дзяржаўных сімвалаў" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Падрабязнасці справы невядомыя.

Вырак суда 23.01.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 27.04.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: ~737 дзён
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 31.03.1994
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Паўла Амяльянава абвінавацілі ў тым , што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.

Таксама мужчыне паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час выкрадаў веласіпеды, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Бабруйчанін скраў у агульнай складанасці 27 ровараў коштам 11 000 рублёў.

Мужчына раскаяўся ў зробленым і поўнасцю прызнаў сваю віну.

18.05.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда 14.02.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 18.05.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: 1233 дня
Родны горад: Кіраў
Дзень народзінаў: 19.09.1987
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Быў затрыманы ў Бабруйску. Пасля яму прысудзілі адміністрацыйны арышт у 15 сутак, аднак пасля іх яго не выпусцілі, а накіравалі ў Менск у ізалятар на Акрэсціна, у пачатку верасня ён быў пераведзены ў СІЗА-1.

Сяргея абвінавачваюць па крымінальнай справе.

Сяргей - стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.

4 ліпеня адбыўся чарговы закрыты суд над Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода.

28.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі пасля прыгавору другога суда. Прысуд уступіў у сілу.

20.01.2026 года выйшаў на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.

Вырак суда 28.04.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 27.06.2023
невядома.
Вырак суда 04.07.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 28.09.2023
невядома.
Вырак суда 10.01.2025
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей Васільевіч Гурло
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Спецвытворчасць (завочныя суды)
Родны горад: Бабруйск
Дзень народзінаў: 19.03.1964
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Сяргей быў асуджаны па абвінавачанні ў абразе двух супрацоўнікаў міліцыі — нібыта ён негатыўна выказваўся пра іх у каментарах у сацыяльных сетках. Пасля ён пакінуў Беларусь.

У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

Вырак суда 18.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 2000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 12.12.2024
невядома (завочны суд).
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0