Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
пастар баптысцкай царквы «Святло Надзеі», сябра незалежнага прафсаюза металістаў. Магчымай прычынай затрымання стала ягоная дзейнасць у якасці сябра незалежнага прафсаюза металістаў, паколькі іншых удзельнікаў прафсаюзнага руху затрымлівалі ў той жа дзень у Менску. У 2020 годзе пастар быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і дастойныя ўмовы працы. Чычмароў быў узяты пад варту і спачатку знаходзіўся ў СІЗА КДБ.
Першапачаткова 30-гадоваму мужчыне абвінавачвалася толькі тое, што ён, адзін з першых, 29 верасня 2021 году ў сеці Інстаграм пакінуў каментар пад допісам аб навінах аб загінулым супрацоўніку КДБ: «бандзіту зямля будзе бетонам».
Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і паякацца на камеру. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.
Падчас следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад'явілі новыя дадатковыя абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 20.10.2023 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Святлану абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што 2 верасня 2020 году на праўладным аўтапрабезе "За адзіную Беларусь" у "Новай Баравой" сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў ударыла па машыне Land Rover, які ўдзельнічаў у ім. Пацярпелай па справе прызнана адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 Вольга Маршаловіч (Сышчанка).
Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі па крымінальнай справе.
16.03.2023 адбылося судовае паседжанне па замене пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на адбыванне пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хутчэй за ўсё Юлія была пераведзена на "хатнюю хімію".
Вырак суда 20.07.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Студэнтка біяфака БДУ. На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дзяўчына "прызнаецца", што 1 верасня 2020 года ўдзельнічала ў студэнцкім маршы і перакрывала рух.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту затрыманая па крымінальнай справе, 4 красавіка 2022 г. яе асудзілі за ўдзел у сямі нядзельных Маршах на працягу двух месяцаў з 23 жніўня па 25 кастрычніка 2020 года.
Дзяўчына на судзе прызнала віну і тое, што сапраўды брала ўдзел у іх.
28.08.2024 вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Затрымалі за публікацыю відэа ў ФБ, Цік-току, якія Вольга здымала, адлюстроўваючы рэальную сітуацыю ў РБ. Таксама яна была незалежнай назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года і выказвала сваю пазіцыю супраць дыктатуры і вайны ва Украіне. Яе затрыманне суправаджалася збіццём і фізічным гвалтам, а таксама — запалохваннем працяглым тэрмінам па маёй справе і справе майго сына (старэйшы сын жанчыны вучыцца ў Польшчы).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.