Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 30 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў, не менш як 5 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Масава выносіў абвінаваўчыя рашэнні па адміністрацыйных справах за ўдзел у мірных акцыях, страйкамах і за нашэнне нацыянальнай сімволікі.
Вынес прысуд Аляксандру Капузу — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ад каментараў Юрыю Чарнышкову, оперупаўнаважанаму АБЭЗ у Драгічынскага раёна.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 30 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 810 рублёў штрафаў, не менш як 5 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Масава выносіў абвінаваўчыя рашэнні па адміністрацыйных справах за ўдзел у мірных акцыях, страйкамах і за нашэнне нацыянальнай сімволікі.
Вынес прысуд Аляксандру Капузу — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама прызначыў кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу ад каментараў Юрыю Чарнышкову, оперупаўнаважанаму АБЭЗ у Драгічынскага раёна.
21 красавіка 2023 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска Уладзіміра судзілі і прызначылі чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 400 рублёў). Уладзімір паспеў часткова адбыць пакаранне.
Праз некалькі месяцаў Уладзіміра перазатрымалі на "хіміі", каб узмацніць яму пакаранне. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з 10 ліпеня 2023 года.
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што 5 ліпеня 2021 года ён пакінуў абразлівы каментар "мразі" ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" ў бок маёра міліцыі АУС Іванаўскага райвыканкама. Міліцыянт у 2020 годзе займаўся "аховай грамадскага правапарадку", датычны да разгляду адміністрацыйных справаў, якія масава заводзілі на беларусаў за ўдзел у пратэстных акцыях.
Вызвалены ў чэрвені 2025 года.
Вырак суда 21.04.2023
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 30.06.2023
невядома.
Вырак суда 25.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Алена, выкладчыца, была асуджаная ў красавіку 2021 года па артыкуле аб паклёпе і прысуджаная да абмежавання волі без накіравання і буйнога матэрыяльнага кампенсавання. Падставай для разбору стаў рэпост у тэлеграм-канале інфармацыі аб міліцыянерах. Пасля затрымання ў ліпені 2022 года ў Іванава, дзе праходзіла хваля рэпрэсій, у яе абвастрылася хвароба, і яна патрапіла ў лякарню. Пазней пакінула Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Алены прайшло завочнае судовае пасяджэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вырак суда 14.04.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 3000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 05.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Сяргей, журналіст інтэрнет-выдання «Першы рэгіён», быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе аб абразе Лукашэнкі. Праз трое сутак яго змясцілі пад хатні арышт, а ў траўні 2021 года адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе да суда.
У жніўні 2021 года Сяргея асудзілі за «абразу і паклёп на Лукашэнку» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У верасні 2023 года яго зноў затрымалі пасля вяртання з Польшчы і асудзілі на 15 сутак за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У студзені 2024 года яго зноў арыштавалі — за рэпост з сайта «Ганцавіцкі час» ва «УКантакце», хаця акаўнт быў выдалены яшчэ ў лістападзе 2023 года. Суд не ўлічыў ні гэтага, ні пагаршэнне здароўя Сяргея: ён губляў прытомнасць і звяртаўся да лекараў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.