Былы следчы. У 2010-м быў прызначаны начальнікам следчага ўпраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пазней яго адправілі працаваць у Следчы камітэт.
Апошняе месца працы - інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Магчыма , у агенцтве Шышкоў адказваў за бяспеку. У эфіры АНТ сцвярджалі, што Шышкова звольнілі адтуль за палітычныя погляды ў 2023-м.
У сакавіку 2024 года на АНТ паказалі пашпарт "Новай Беларусі", выраблены на імя Шышкова. Аднак дакумент відавочна быў фэйкавым.
Вырак суда 30.10.2025
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 базавых велічынь штрафу.
Старшы выкладчык кафедры лінгвістычных дысцыплін БДСГА.
Займалася навуковай і навукова-метадычнай працай у галіне выкладання рускай мовы як замежнай, мае больш за 85 публікацый у айчынных і замежных выданнях.
Як мяркуецца, асуджана па "Справе дваровых чатаў".
Анатоль кіраваў Мсціслаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы: фестывалі, дыскатэкі. Таксама ён музыка і дыджэй у родным горадзе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.