Алег Гайдукевіч - былы начальнік Фрунзенскага РУУС, дэпутат, лідар беларускіх ліберал-дэмакратаў і давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года.
У ноч з 11 на 12 ліпеня 2021 года дом дэпутата Алега Гайдукевіча ў Мінскай вобласці ў вёсцы Сёмкава атакавалі кактэйлямі Молатава. Удзень таго ж дня КДБ узбудзіў справу па ч.1 арт. 289 КК РБ “Акт тэрарызму”. Праўладныя СМІ пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра персанальныя напады на прадстаўнікоў органаў улады.
13 жніўня 2021 года КДБ правёў спецаперацыю па затрыманні групы людзей. Пра праведзеную працу і затрыманне каля 20 чалавек сілавікі адчыталіся 15 верасня 2021 года. У прапагандысцкіх фільмах расказалі пра затрыманую сям'ю Вайцяховічаў з Барысава, а таксама пра тое, што ў дачыненні да іх вяліся АРМ (аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы). Сілавікі паведамілі, што яшчэ 10 чэрвеня 2021 года Уладзіслаў Вайцяховіч прыйшоў да мясцовай вайсковай часці з намерам яе падпаліць з выкарыстаннем кактэйляў Молатава, але не стаў гэтага рабіць і знішчыў іх. Акрамя гэтага, у відэа дэманструюцца ўрыўкі аўдыязапісаў, скрыншотаў перапіскі, а таксама даныя відэаназірання за сям'ёй Вайцяховічаў. На апублікаваным урыўку допыту Уладзіслаў паведамляе, што “хацелі нанесці шкоду маёмасці Алега Гайдукевіча”. Сілавікі далажылі, што далі здзейсніць усе дзеянні толькі таму, што хацелі дабрацца да ўсіх, хто падзяляе падобныя ідэі супраціву. Што характэрна, пра свае планы яны не паведамілі меркаваным мэтам атакі, каб іх засцерагчы. Дадзеная сітуацыя ў чарговы раз нагадвае нам пра тое, што галоўнай задачай сілавых структур Беларусі з'яўляецца не ахова правапарадку і захаванне жыцця людзей, а пераслед і разгром усіх апазіцыйных дыктатару сіл і рухаў. Асабліва тых, хто гатовы супрацьстаяць гвалту рэжыму Лукашэнкі праз прамое дзеянне.

аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы сілавікоў, скрыншот з відэа
Справу прыняў следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення КДБ падпалкоўнік юстыцыі Кудрэйка Павел Мікалаевіч 1984 года нараджэння, які служыць у в/ч 10091.
Акрамя сям'і Вайцяховічаў, 13 жніўня 2021 з санкцыі пракурора А.І. Шведа былі заключаны пад варту ў СІЗА КДБ: Вайцяховіч У.В., Вайцяховіч А.А., Вайцяховіч В.М., Лісоўскі С.Ю., Невяркевіч Дз.С., Падько В.А., Падько А.Э., Ярмак А.І., Пестрак Э.В., Марголь Дз.Ю., Чыхінскі П.В., Гурскі А.К., Буякевіч А.Ф. У ІЧУ ж былі змешчаны: Вайцяховіч В.П. і Пятух В.В.

следчы па справе "аб тэрарызме"
Хто гэтыя людзі? Давайце разбірацца. Пачнём з ужо вядомай сям'і Вайцяховічаў з Барысава.
Уладзіслаў Вайцяховіч - былы вайсковец вайсковай часці 5448 унутраных войскаў МУС на пасадзе камандзіра ўзвода. Для агульнага разумення: у гэтай часці рыхтуюць людзей, якія ажыццяўляюць “ахову правапарадку”, канваююць асуджаных, ахоўваюць асуджаных у папраўчых калоніях. Пасля выбараў 2020 года Уладзіслаў звольніўся, аргументуючы гэта тым, што яму цяжка знаходзіцца ў той абстаноўцы, казаў, што маральна не вытрымаў. Разам са сваёй жонкай Анастасіяй Вайцяховіч жыў у Мінску, яна працавала прадаўцом заатавараў.
На момант перадачы справы ў Генпракуратуру Уладзіславу прад'яўлены абвінавачванні па артыкулах: ч.3 арт.289, ч.1 і ч.2 арт.295-3, ч.2 арт.357, ч.1 арт.359, ч.3 арт.361-1, арт.364 КК РБ. Анастасіі прад'яўлены абвінавачванні: ч.3 арт.289, ч.1 ч.3 арт.289, ч.1 арт.295-3, ч.2 арт.357, ч.1 арт.359, ч.3 арт.361-1, арт.364 КК РБ.

фотаздымак з часці №5448, дзе служыў Уладзіслаў Вайцяховіч
Вольга і Віталь Вайцяховічы жылі ў Барысаве. 49-гадовая Вольга займалася нарошчваннем пазногцяў, 57-гадовы Віталь працаваў на вытворчасці драўляных вокнаў. У іх трое дзяцей: дарослыя дачка і сын (Уладзіслаў) ужо маюць свае сем'і, жывуць асобна, малодшаму сыну, які жыў з імі, - 9 гадоў.
На момант перадачы справы ў Генпракуратуру Віталю прад'яўлены абвінавачванні па артыкулах: ч.3 арт.289, ч.2 арт.295-3, ч.2 арт.357,ч.1 арт.359, ч.3 арт.361-1 КК РБ. Вользе прад'яўлены абвінавачванні: ч.3 арт.289, ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ.
У лістах бацька піша, што ён у шоку ад затрымання маці. Кажа, што шкадуе, што туды трапіў, просіць за ўсё прабачэння. Брат асабліва нічога такога не піша, проста паведамляе, што чакае ад нас лістоў. Маці піша тое ж, што і бацька: прабачце, мы не думалі, што тут апынемся. Усякае такое», — расказвае Крысціна, дачка Вайцяховічаў.
Уся сям'я ўнесена КДБ у “спіс тэрарыстаў”. Ім не належаць грашовыя пераводы, усе рахункі на волі арыштаваныя.
Былы супрацоўнік МУС, які быў звольнены ў 2012 годзе ў сувязі з парушэннямі ўмоў кантракта, - 35-гадовы Ярмак Арцём Ігаравіч. Яго абвінавацілі ў тым, што ён даваў парады Вайцяховічам па пытаннях падпалаў. Тым не менш 30 лістапада 2021 года яго адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы, і ён пакінуў краіну.
Яшчэ адзін затрыманы - гэта 39-гадовы Пестрак Эдуард Віктаравіч, супрацоўнік АМАП ГУУС. На службе мужчына з 2006 года. Як і многія супрацоўнікі, ён знаходзіўся пад кантролем. Так, вядома, што на базе в/ч 3214 Эдуард удзельнічаў у трэніроўках спецназа і вучэннях па разгоне масавых мерапрыемстваў з удзелам спецыяльнай тэхнікі.
Частка размовы Пестрака ў 2021 годзе:
На момант перадачы справы ў Генпракуратуру Эдуарду Пестраку прад'яўлены абвінавачванні толькі па ч.3 арт.425 "Бяздзейнасць службовай асобы" КК РБ.

фігуранты справы з сілавых структур
44-гадовы Павел Віктаравіч Чыхінскі - жыхар Баранавіч. Вядома, што пасля заканчэння БДУ ён працягнуў працу ў пракуратуры Фрунзенскага раёна. У 2020 годзе Павел працаваў на пасадзе старэйшага следчага ў следчым аддзеле горада Мінска.На момант перадачы справы ў Генпракуратуру мужчыну прад'яўлены абвінавачванні па ч.1 арт.357 і ч.3 арт.424 КК РБ.
20 жніўня 2021 быў затрыманы 46-гадовы Сакалоў Сяргей Анатольевіч і змешчаны ў СІЗА КДБ. Мужчына - жыхар горада Ліда і ваенны пенсіянер. У апублікаваным урыўку відэа з КДБ мужчына на відэа прызнаецца, што атрымаў паведамленне ад чалавека ў Telegram з просьбай сустрэцца ў Кіеве, а таксама “прыняць удзел у супраціве”. Сілавікі паведамілі, што Сяргей ажыццяўляў сачэнне за неабходнымі мэтамі, а таксама ўдзельнічаў у перамяшчэнні “зброі” праз мяжу. На момант перадачы справы ў Генпракуратуру мужчыну прад'яўлены абвінавачванні па ч.3 арт.289, арт.295, арт.333-1, ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ.
Па гэтай жа справе быў затрыманы 46-гадовы Сяргей Лісоўскі - супрацоўнік Europcar у аддзеле па рабоце з кліентамі; паводле наяўных звестак, ён сустракаўся з супрацоўнікамі МУС і пераконваў іх адмаўляцца выконваць злачынныя загады, спрыяў рэлакацыі тых з іх, хто звальняўся са службы і асцерагаўся пераследу. На момант перадачы справы ў Генпракуратуру мужчыну прад'яўлены абвінавачванні па артыкулах: ч.3 арт.289, ч.3 арт.289, ч.1 арт.342, ч.2 арт.357, ч.1 арт.359, ч.3 арт.361-1, арт.364 КК РБ. Лісоўскі ўнесены ў "спіс тэрарыстаў".
Сярод фігурантаў таксама ёсць 40-гадовы Дзмітрый Невяркевіч - дырэктар Europcar, кампаніі-партнёра Uber у Мінску. Дзмітрый дагэтуль знаходзіцца пад вартай. Вядома, што ў лістападзе 2020 года яго затрымлівалі па арт. 23.34 КаАП РБ за ўдзел у акцыях пратэсту. У верасні 2021 года мужчыну перакваліфікавалі абвінавачванне на арт. 357 КК РБ. На момант перадачы справы ў Генпракуратуру мужчыну прад'яўлены абвінавачванні па артыкулах: арт.243, ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ.

фігуранты справы "аб тэрарызме"
Раней у справе фігураваў 41-гадовы Марголь Дзмітрый Юр'евіч - былы ІП, супрацоўнік аўтасалона Peugeot у Мінску. Пра яго далейшы лёс вядома мала. У нейкі момант мужчына знік са спісаў абвінавачаных, дзе ён знаходзіцца, невядома, у сацыяльных сетках Дзмітрый не з'яўляўся даўно. З цікавага - супрацоўнікі КДБ праслухоўвалі яго перад затрыманнем.
Першапачаткова былі затрыманы і муж з жонкай 40-гадовая Вольга і 45-гадовы Аляксандр Падько з Мінска - яны таксама апынуліся ў ліку затрыманых. Вядома, што пара выхоўвае дваіх дзяцей. Праз чатыры месяцы, 13 снежня 2021 года, іх адпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Вольгу Падько пазней асудзілі па арт. 342 ч.1 за ўдзел у акцыях пратэсту на 3 гады “хатняй хіміі”.
Фігурантамі справы таксама сталі 53-гадовы Буякевіч Андрэй Фёдаравіч і сваякі Гурскі А.К. і Гурскі В.К (быў затрыманы 27 жніўня 2021 года і змешчаны ў СІЗА КДБ).
13 жніўня 2021 была затрымана 29-гадовая Вольга Віктараўна Пятух - ураджэнка Гомельскай вобласці, супрацоўніца гатэля “Еўропа” ў Мінску. Былыя сукамерніцы Вольгі перадавалі, што яна стараецца ні з кім не збліжацца, бо да яе ў камеру часта падсаджвалі людзей, каб паспрабаваць высветліць інфармацыю, якой Вольга не валодае. Дзяўчына адмаўляе сваю віну. Тым не менш ёй былі прад'яўлены абвінавачванні: ч.2 арт.289, ч.2 арт.295-3, ч.1 арт.357, ч.1 арт.359, арт.364 КК РБ. Вольга Пятух таксама ўнесена КДБ у “спіс тэрарыстаў”.

фігуранты справы "аб тэрарызме"
6 снежня 2021 года у Telegram-канале “МУС Беларусі” з'явілася паведамленне пра тое, што пры сілавой падтрымцы СПХТ «Алмаз», а таксама СОБРа ўнутраных войскаў МУС была затрымана група асоб, якая кінула кактэйлі Молатава ў будынак міліцыі 16 жніўня 2021 года (праз тры дні пасля затрымання групы людзей па справе аб падпале дома Гайдукевіча). СК завёў справу па ч. 2 арт. 289 КК РБ. Вядома, што толькі двое з затрыманых па справе засталіся пад вартай. Акрамя таго, фігуранты не звязаныя са справай аб падпале дома Гайдукевіча (заўв., дапоўнена 24.01.23).
Вядома, што фігурантам гэтай справы стаў 39-гадовы жыхар Мінска Дзяніс Васільевіч Філончык. Мужчына працаваў грузчыкам, мае дваіх дзяцей. З моманту затрымання знаходзіцца ў СІЗА КДБ. На момант перадачы справы ў Генпракуратуру яму прад'яўлены абвінавачванні па ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ.
Іншым вядомым фігурантам стаў 45-гадовы Уладзімір Мікалаевіч Савянкоў - дэпутат Пушкінскай выбарчай акругі №9 (аграгарадок Калодзішчы) 27-га склікання. Раней Уладзімір быў камандзірам АМАП (заўв., дапоўнена 24.01.23).
Так, за 2022 год былі “вызвалены” ад першапачатковых абвінавачванняў Марголь Дз.Ю., Гурскі А.К. і Гурскі В.К., Буякевіч А.Ф, Ярмак А.І., Падько В.А. і Падько А.Э.
13 студзеня 2023 года КДБ адчытаўся пра перадачу крымінальнай справы ў генпракуратуру. Паводле паведамлення, фігурантамі сталі 18 чалавек. Сярод іх: Уладзіслаў, Віталь, Анастасія і Вольга Вайцяховічы, Сяргей Лісоўскі, Дзмітрый Невяркевіч, Эдуард Пестрак, Вольга Пятух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Павел Чыхінскі і Дзяніс Філончык.
Акрамя пералічаных вышэй 12 чалавек, у спіс абвінавачаных трапілі яшчэ 6 чалавек, трое з якіх (як сцвярджае КДБ) арыштаваныя завочна:
Пётр Юркевіч, абвінавачаны па арт.342, ч.2 арт.357 і ч.3 арт.361-1 КК РБ.
41-гадовы Мікалай Сяргеевіч Рой, абвінавачаны па ч.2 арт.295-3, ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ.
Аляксей Міхайлаў, абвінавачаны па ч.2 арт.406 КК РБ за незданясенне. Паводле наяўнай інфармацыі, знаходзіцца пад вартай (заўв., дапоўнена 24.01.23).
Пра наступных фігурантаў КДБ паведамляе наступнае: “асобы схаваліся ад следства, абвешчаны ў міжнародны вышук, іх крымінальны пераслед ажыццяўляецца ў парадку спецыяльнай вытворчасці”.
Вадзім Пракоп'еў - бізнесмен. Заснавальнік і намеснік камандзіра беларускага палка «Пагоня». На момант перадачы справы ў Генпракуратуру яму ставяць у віну: ч.3 арт.289, ч.4 арт.295, ч.2 арт.295-3, ч.3 арт.333-1, ч.2 арт.357, ч.1 арт.359, ч.1 арт.361-1, арт.364, ч.3 арт.424 КК РБ.
Дзяніс Хаміцэвіч, абвінавачваецца па ч.3 арт.289, ч.2 арт.295-3, ч.2 арт.357, ч.3 арт.361-1 КК РБ. Да 2008 года - супрацоўнік 8-га ўпраўлення Дэпартамента аховы па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў, а таксама спецыяльных аб'ектаў першай дзяржаўнай важнасці (заўв., дапоўнена 24.01.23).
Ігар Чамякін - былы афіцэр спецатрада МУС “Алмаз”, а таксама былы баец ММА. На сайце “Беларускага народнага трыбунала” ёсць яго старонка як удзельніка жорсткіх падаўленняў пратэстаў. Паводле інфармацыі журналістаў, Чамякін звольніўся пасля загаду затрымаць Марыю Калеснікаву восенню 2020 года. Акрамя гэтага, журналісты паведамляюць, што, магчыма, Чамякін удзельнічае ў абароне Украіны. Яго абвінавачваюць па ч.3 арт.289, ч.2 арт.295, ч.2 арт.295-3,і ч.2 арт.357, ч.1 арт.359, ч.3 арт.361-1, арт.364 КК РБ. Чамякін знаходзіцца ў эміграцыі (заўв., дапоўнена 24.01.23).
Хутчэй за ўсё, усе ўдзельнікі мелі хоць бы аднаго агульнага знаёмага або складаліся ў адным з тэлеграм-чатаў, што і стала прычынай масавых затрыманняў. Таксама не выключана, што ўсе дзеянні затрыманых былі старанна падрыхтаванай аперацыяй спецслужбаў Беларусі для наступных масавых арыштаў, запалохвання насельніцтва краіны і дыскрэдытацыі руху супраціву рэжыму Лукашэнкі.
Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра справу і яе фігурантаў, вы можаце даслаць сваю інфармацыю ананімна праз сайт па кнопцы "дадаць інфармацыю".
