Пералічы 1,5% са сваіх падаткаў палітвязням

Пералічы 1,5% са сваіх падаткаў палітвязням

17 лютага 2025

Да 30 красавіка ў перыяд падачы гадавой падатковай дэкларацыі ў вас ёсць магчымасць падтрымаць нашу ініцыятыву і палітычных зняволеных у Беларусі і пералічыць 1,5% свайго падаходнага падатку (PIT):

Пакрокавая інструкцыя:
1. Зайдзіце на сайт podatki.gov.pl

2. Выкарыстоўвайце дадзеныя для ўваходу ў свой рахунак.

3. Пры запаўненні дэкларацыі (напрыклад, PIT-37 ці PIT-36) вы ўбачыце графу "1,5% podatku dla OPP".
У гэтай графе вам неабходна ўвесці наступныя дадзеныя:
Numer KRS wybranej organizacji: 0000507234
Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku: 107768

Мы збіраем у гэтым годзе сродкі праз Fundacja FANIMANI, таму важна ўказаць іх рэгістрацыйны нумар і наш унікальны нумар у раздзеле Мэт пераліку.

4. Калі хочаце, каб арганізацыя ведала, што вы зрабілі пералік, пастаўце галачку "Wyrażam zgodę na przekazanie moich danych OPP".


5. Праверце правільнасць запаўнення даных і перайдзіце да іншых раздзелаў дэкларацыі.
6. Гатова! Як толькі дэкларацыя будзе апрацаваная, ваша ахвяраванне паступіць да нас і адправіцца на падтрымку палітвязняў у Беларусі.