Аляксандр — журналіст «Радыё Свабода» з 2004 года. Раней працаваў у нямецкай службе дзяржаўнага радыё. Валодае нямецкай мовай, з'яўляецца экспертам па Германіі і яе палітычных сувязях з Беларуссю. У жніўні 2020 года быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС разам з большасцю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года Аляксандра затрымалі ў бацькоўскім доме ў Пастаўскім раёне падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах. 23 ліпеня таго ж года яго вызвалілі з ІЧУ, пакінуўшы ў статусе падазраванага.
15 снежня 2022 года ў дачыненні да журналіста спынілі крымінальны пераслед і знялі абмежаванне на выезд з Беларусі.

