Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны з'ехаць у Еўропу. Некаторыя яго выданні перакладзены на мноства моў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Пісьменнік займаецца прасоўваннем беларускага пытання і не раз выступаў у заходніх медыях.
У лістападзе 2023 года ў доме бацькоў Сашы Філіпенка прайшоў ператрус, яго бацьку - Аляксандра - затрымалі. Пазней суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 сутак.
У лютым 2024 года Філіпенка распавёў , што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, а «яшчэ дзве іншыя справы - у працэсе ўзбуджэння».
Аляксандр падзяліўся, што ў пастанове аб завядзенні на яе крымінальнай справы напісана : "...пасродкам літаратуры і іншых інтэрнэт-рэсурсаў абражаў тры прафесійныя групы... у тым ліку патрыятычна настроеных грамадзян, што прывяло, што прывяло да масавых пратэстаў у Беларусі...".
