Аляксандр быў затрыманы ў студзені 2022 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКу і АМАПу, якія накінуліся на яго і павалілі тварам у снег, пасля чаго даставілі ў службовы аўтамабіль. Было запісанае відэа, на якім ён казаў, што не ведае, за што яго затрымалі. Па сведчаннях міліцыянтаў, улетку 2020 года Аляксандр пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па кучках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам — «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
У красавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

