Палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе Лаўрэнцьеў разам з актывістам Мікалаем Салянікам правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі каранавіруса. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года актывіст адбываў адміністратыўны арышт за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Восенню 2020 года з'ехаў з Беларусі ў Польшчу.
У Польшчы падахвоціўся дапамагчы двум беларускім уцекачам. але ў снежні 2020 года Аляксандр знік са здымнай кватэры ў Беластоку. Разам з ім зніклі і грошы дзяўчат. На званкі і паведамленні ён не адказваў. Свайму знаёмаму ён расказваў, што спакойна перасек польска-беларускую мяжу, а яго справу ў Беларусі закрылі з-за недахопу доказаў. У 2021 годзе Аляксандр набыў фудтрак і працаваў у адным з мікрараёнаў Гродна. Прадаваў шаурма. 2 мая 2022 года Лаўрэнцьева затрымалі проста на працоўным месцы. Затрымліваў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. Пасля затрымання гродзенец сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюджванне ў сетцы экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.
11.10.2022 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Улетку 2024 года стала вядома , што гродзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву дадалі яшчэ 1 год зняволення ў калоніі па артыкуле 411 КК РБ ("злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы").




