24 лютага 2022 года, у дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Аляксандра затрымалі ў Жодзіне. Паводле версіі абвінавачання, з восені 2020 года ён пісаў у мясцовых пратэстных чатах заклікі да акцый, а ў той дзень прапанаваў сабрацца каля крамы Green, каб выступіць супраць вайны. Пасля затрымання з ім запісалі «пакаяльнае» відэа.
У траўні 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




