Паводле інфармацыі, апублікаванай на праўладным відэа, Аляксандр Малікаў, у снежні 2021 года пакінуў у адной з сацсетак абразлівы каментар у адрас камандзіра вайсковай часці, якая базуецца ў Лідскім раёне. Апошнія запісы абвінавачанага ў сацсетках датуюцца кастрычнікам 2023 года. Як мяркуецца, тады яго і затрымалі.
Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, патлумачыў, што не меў на мэце абразіць вайскоўца.
19.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.


