Аляксандра асудзілі па абвінавачанні ў паклёпе на прадстаўнікоў выбарчай камісіі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. Нагодай стала апублікаванае ў траўні 2020 года відэа на яго YouTube-канале "Дзённікі назіральніка". Віну ён не прызнаў, сцвярджаючы, што выбары былі сфальсіфікаваныя.
Вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі за два тыдні да заканчэння тэрміну пакарання, назначанага судом.


