Грамадзянін Украіні. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фарміравання "Беларусь за МКАДам", але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр не меў ніякага дачынення да праекту як стваральнік ці кіраўнік — ён проста пакідаў там каментары.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.




