Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі; на судзе ён віну не прызнаў. Вядома, што Аляксандр мае інваліднасць — у яго адсутнічае адна нага. Апошнім вядомым месцам яго працы была Кобрынская ветэрынарная станцыя, адкуль ён 25 сакавіка 2021 г. сышоў у стачку.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



