Аляксандр быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ў Мінску 9-10 жніўня 2020 года, супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яму ставілі ў віну блакаванне дарог, узвядзенне барыкад і тое, што ён нібыта «кідаў расліны з кветнікаў у супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».
У сярэдзіне красавіка 2022 года стала вядома, што Аляксандру ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады.
Вызвалены ў жніўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом







