30 кастрычніка 2021 года Аляксандра затрымаў участковы, які быў на выхадным і ў цывільным адзенні: ён палічыў налепкі з гербам «Пагоня» на яго навушніках незаконным пікетам. Аляксандр не зразумеў, што перад ім міліцыянт, і пры затрыманні паміж імі адбылася штурханіна.
Аляксандра арыштавалі на 15 содняў за «пікет», навушнікі канфіскавалі. Пасля заканчэння арышту яго не вызвалілі, а затрымалі па крымінальнай справе аб супраціве ўчастковаму і да суда ўтрымлівалі пад вартай.
У лютым 2022 года ён быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў». Сваёй віны Аляксандр не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


