Аляксандр адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за злоснае хуліганства, не звязанае з палітыкай, і пакінуў абразлівыя каментары ў «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале пад фатаграфіямі пракурора і супрацоўніка міліцыі з Менска.
У жніўні 2021 года яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі, да якіх быў дададзены тэрмін, які застаўся па папярэднім прысудзе, у выніку чаго агульны тэрмін склаў 2 гады і 8 месяцаў «хіміі».
У канцы красавіка 2022 года рэжым адбывання пакарання быў зменены на пазбаўленне волі ў калоніі пасля чатырох спагнанняў за парушэнне ўмоваў утрымання ў ПУАТ.
У красавіку 2023 года Аляксандр быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

