15 ліпеня 2020 года Аляксандр пакінуў у «Аднакласніках» каментар пад фотаздымкамі участковых Пружанскага РАУС Сяргея Каляды і Дзмітрыя Таразевіча, апублікаванымі з подпісам пра тое, што яны ўжылі задушлівы прыём да мірных жыхароў Пружанаў. Амаль праз два гады гэты каментар палічылі абразлівым: 10 сакавіка 2022 года Аляксандра затрымалі і трое сутак утрымлівалі пад вартай, пасля чаго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
У траўні 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Тэлефон, з якога быў пакінуты каментар, канфіскавалі.



