22.12.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю, як мяркуецца , вясной 2024 г. Бо ў траўні пошукавы атрад "Сімуран " паведамляў , што 10 траўня Аляксандр сышоў з дому і знік. Валанцёры ўдакладнялі , што ён можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе .
З таго часу пра Вітухноўскага было не чуваць. У сацсетках журналісты "Флагштока" знайшлі яго сэлфі ад 24 чэрвеня 2024 года і размыты здымак чалавека ў абмундзіраванні, падобнага да пяхотніка, са спіны ад 4 лістапада 2024 года. Яго імя знайшлі ў спісе грамадзян Беларусі, якія паступілі ў расійскую армію.


