Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. БКДП аб'ядноўвае некалькі незалежных прафесійных саюзаў. У яго ўваходзяць Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз Металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і беларускі незалежны прафсаюз (БНП).
19 красавіка 2022 года ў Аляксандра прайшлі ператрусы па месцы працы і месцы жыхарства, была канфіскаваная тэхніка. Ярашука затрымалі і змясцілі ў СІЗА.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Аляксандр Ярашук.




