Урач стаматолаг-артапед першай кваліфікацыйнай катэгорыі медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот".
Сама меней 8 сілавікоў уварваліся ў дом да стаматолага , паклалі яго тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэстнай дзейнасці, Аляксандр адказаў: "Цалкам ніякага".
На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіК паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Мужчына патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго зберагаюцца з 1990 года. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
У «пакаяным відэа» Аляксандр Дураеў сказаў, што яго затрымалі за абразу ў сацсетках службовых асоб і прэзідэнта.
У Сашы няма блізкіх сваякоў у Беларусі. Ён вялікі знатак музыкі, hi-fi, ударнік.




