Аляксандра абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна, у стане алкагольнага ап'янення, здзейсніў «псаванне маёмасці» шляхам нанясення надпісаў на будынак калоніі ў Оршы, прычыніўшы «маёмавую шкоду». У якасці «сродкаў здзяйснення злачынства» ён выкарыстоўваў «пэндзаль неўстаноўленага ўзору, пальчаткі, а таксама фарбу чырвонага колеру».
Вызвалены ў верасні 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
