Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.







