Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй пра старшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Андрэя Комара. Быў узяты пад варту ў залі суда адразу пасля абвяшчэння прысуду.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.









