Аляксандр працаваў правадніком рэзерву ў Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. 31 сакавіка 2022 года яго затрымалі проста на працы, прагледзелі тэлефон і склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пасля чаго арыштавалі ў адміністрацыйным парадку.
Пасля арышту на волю ён не выйшаў: узбудзілі крымінальную справу праз відэа калоны расійскай вайсковай тэхнікі, якое Аляксандр адправіў тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн» яшчэ да таго, як улады прызналі канал «экстрэмісцкім». Да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
У ліпені 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», за гэтае відэа, прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі. Аляксандр віны не прызнаў.
Вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.








