Аляксандру прад'явілі тое, што ён напісаў 2 камэнтары пад публікацыямі тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу». Адно паведамленне было напісана 24 лютага 2022 года пад навіной аб тым, што з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзілі расейскія войскі. Другое паведамленне, якім (па версіі абвінавачання) Аляксандр публічна абразіў А.Лукашэнку, было апублікавана 7 красавіка 2022 года (калі Украіна і Расія вялі перамовы аб перамір'і) пад навіной з цытатай Лукашэнку аб тым, што «не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі» .
16.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








