У лістападзе 2021 года Аляксандра затрымалі праз каментар, які ён пакінуў восенню 2020 года ў тэлеграм-чаце пад постам гумарыстычнага канала, напісаным нібыта ад імя міністра ўнутраных спраў. Паводле заключэння экспертызы, у каментары было «ўскоснае заахвочванне да гвалту» над міліцыянтамі. Да суда Аляксандра ўтрымлівалі пад вартай.
У сакавіку 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Распальванне варожасці або розні», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.





