Аляксандра затрымалі і асудзілі за нібыта наезд на супрацоўніка ДАІ ў Жлобіне.
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ён збіраўся ў рэйс, але пагадзіўся падвезці знаёмых у цэнтр горада. Даехаць не ўдалося — на адной з вуліц пачаўся затор. Міліцыянеры выцягвалі людзей з машын. Падчас затрымання намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн павіс на акне яго аўто і ўпаў, калі машына кранулася.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




