Аляксандр быў затрыманы ўвечары 29 красавіка 2021 года пасля паведамлення "неабыякавай грамадзянкі" ў міліцыю аб тым, што невядомыя людзі малююць бел-чырвона-белыя сцягі на збудаваннях на вуліцы Багдановіча ў Менску. Пасля адміністрацыйнага арышту ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу і адпусцілі пад заклад да суда.
У верасні 2021 года Аляксандр быў асуджаны па артыкуле "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".

