Былыя палітзняволеныяВызвалены

Аляксандр Сяргеевіч Комар

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў3Дадаць ліст у банк

Аляксандр працаваў інжынерам.

27 лютага 2022 года ў Мінску адбыўся антываенны мітынг. На відэа, якое потым разышлося па інтэрнэце, Аляксандр разам з яшчэ адным мужчынам ішоў у бок вайскоўца, а той адступаў. 3 сакавіка таго ж года Аляксандра затрымалі, а на праўладных тэлеграм-каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа з ім. На судзе ён распавёў, што пры затрыманні яго моцна збілі, а ў Жодзіне, пасля таго як ён паскардзіўся ўрачу на пабоі, яго на двое сутак змясцілі ў аднамесны карцар разам з яшчэ сямю людзьмі.

У жніўні 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». Другі артыкул яму інкрымінавалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога». Сваю віну ён не прызнаў.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Прысуды

Вырак суда 29.08.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 17.02.2023
прысуд пакінуты без змены.

Прычасныя да рэпрэсій

Дзіна Валянцінаўна Кучук
Дзіна Валянцінаўна Кучук
Суддзі11 лютага 1974
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
29.08.2022
Падрабязней
Мікалай Мікалаевіч Грынцэвіч
Мікалай Мікалаевіч Грынцэвіч
Суддзі21 траўня 1966
Месца:
Вярхоўны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
17.02.2023
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Аляксандр Сяргеевіч Комар
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Антываенныя дзеянні
Родны горад:
Лунінец
Дзень нараджэння:
09.04.1991
Знаходзіўся ў:
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 03.03.2022

    Перавод

    СІЗА-1 — У зняволенні

  3. 29.08.2022

    Вырак суда 29.08.2022

    3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Мінскі гарадскі суд

  4. ~15.10.2022

    Перавод

    СІЗА-2 — У зняволенні

  5. 2023
  6. 17.02.2023

    Апеляцыя 17.02.2023

    прысуд пакінуты без змены, Вярхоўны суд

  7. 03.03.2023

    Перавод

    ПК-3 — У зняволенні