У траўні 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым у тым, што ён у адным з каментароў у «Аднакласніках» дапусціў абразлівыя выказванні ў адрас двух супрацоўнікаў міліцыі з горада Горкі. Лінгвістычная экспертыза прызнала гэтыя выказванні ненарматыўнымі.
У жніўні 2023 года стала вядома, што яго судзілі паўторна за «паклёп і абразу на адрас Лукашэнкі». Падрабязнасці справы і прыгавор невядомыя.


