Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2022 года па абвінавачанні ў "пашкоджанні сцяны крамы ў горадзе Докшыцы чырвонай васковай крэйдай". Ён напісаў на сцяне надпіс "3%" і пасля быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вядома, што незадоўга да затрымання Аляксандр актыўна крытыкаваў гандлёвыя аб'екты ў Докшыцах — за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і парушэнне санітарных нормаў.
Ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


