Аляксандр быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў траўні таго ж года асуджаны і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У верасні 2021 года ў дачыненні да Аляксандра, які знаходзіўся на адбыванні пакарання па папярэдняй справе, адбылося чарговае судовае пасяджэнне па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Нагодай стаў каментар на адрас участковага інспектара з Бабруйска Руслана Шумахера ў адным з тэлеграм-чатаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Аляксандра прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, а таксама абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпеламу».
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



