Аляксандр, бяздомны з Мінска, у 2021 годзе каля дзесяці разоў затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пратаколы складаліся за плакаты, на якіх звычайна адлюстроўваўся сцяг БССР і змяшчаліся просьбы аб дапамозе. У адзін з выпадкаў яго затрымалі за БЧБ-плакат з тэкстам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь».
Паводле звестак, на Акрэсціна ён правёў не менш як 130 сутак адміністрацыйнага арышту. Часцей за ўсё Аляксандра затрымлівалі ля станцыі метро «Каменная Горка», дзе ён праводзіў час з ламінаваных таблічкамі і збіраў сродкі на жыццё. Часам яго можна было ўбачыць з дробнымі жывёламі. Вядома, што агулам ён правёў каля 22 гадоў у месцах пазбаўлення волі.
1 снежня 2021 года ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і змешчаны ў СІЗА да суда.
У сакавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



