Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаны пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Ён пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання. 18 ліпеня 2022 года Аляксандр быў аб'яўлены ў вышук.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.






