Паводле версіі абвінавачання, "удзельнікі нефармальнай палітызаванай мігранцкай групоўкі выхадцаў з Беларусі "Надзея", якая сфармавалася пад уплывам інтэрнэт-рэсурсаў, дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, 19 снежня 2021 года ў перыяд з 18.00 да 20.00 па мясцовым часе закідалі куры. пасольствы ў Лондане і размясцілі ля ўваходу ў будынак амбасады інсталяцыю зневажальнага зместу.
Інцыдэнт з нападам на пасольства разглядаўся брытанскай паліцыяй, якая, як сцвярджае Генпракуратура, адмовілася выдаць фігурантаў справы беларускаму боку. Абвінавачаныя знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх судзяць завочна. Іх маёмасць, што засталася на тэрыторыі краіны, арыштавана.

