Аляксандр быў затрыманы ў траўні 2023 года і асуджаны за тое, што, паводле матэрыялаў справы, размяшчаў каментары з паклёпам і абразамі ў адрас Лукашэнкі, а таксама заклікамі да захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне; акрамя таго, у жніўні 2020 года ён двойчы здзяйсняў данаты ў падтрымку затрыманых.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



