Аляксей быў затрыманы ў лістападзе 2021 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што сілавікі вылічылі Аляксея па фатаграфіі: раней быў затрыманы чалавек, у якога захоўваліся здымкі з мітынгу 2020 года. Па адной з гэтых фатаграфій былі ідэнтыфікаваны 23 чалавекі.
У пачатку сакавіка 2022 года суд прызнаў Аляксея вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і прыгаварыў да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў ПУАТ і неўзабаве пакінуў Беларусь.


