Аляксей Кавальчук дзевяць гадоў працаваў інструктарам па веславанні і бармэнам у Мінску, потым працаваў інструктарам па сноўбордынгу. З 2007 паехаў ва Украіну і доўгі час жыў на дзве краіны.
У кастрычніку 2025 года Следчы камітэт паведаміў аб пачатку "спецыяльнай вытворчасці" супраць пяці вядомых байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага - аб'яднання беларусаў, якія абараняюць Украіну. У тым ліку і супраць Аляксея.
Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя
Аляксей Анатольевіч Кавальчук
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 28.01.2026
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
- Катэгорыі спраў:
- Полк Каліноўскага і ПагоняСпецвытворчасць (завочныя суды)
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 13.05.1980
- Артыкулы:
- Удзел у злачыннай арганізацыіУдзел у дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнайЗмова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай уладыСтварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у імСадзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асобПраходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасціАбраза прэзідэнта
- Адзнакі:
- Для людзей са спісу блакуюцца фінансавыя аперацыі, уключаючы грашовы перавод у СІЗА на іх імя праз банк ці пошту.Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.
Храналогія
- 2020
~10.11.2020
Змяненне статусу
Вымушаная эміграцыя
- 2026
28.01.2026
Вырак суда 28.01.2026
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу (завочны суд), Мінскі гарадскі суд