Суд прызнаў вінаватым у тым, што 30 жніўня 2021 года ён у адным з Telegram-чатаў пакінуў некалькі каментароў абразлівага характару і, як паказала экспертыза, тым самым публічна абразіў Лукашэнку, "наўмысна прынізіў яго гонар і годнасць у непрыстойнай форме".
Суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў яму тады пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання тэрмінам на 3 гады. Аднак пракурор вынес пратэст на прыгавор, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне - пазбаўленне волі.


