У траўні 2022 года Аляксея судзілі па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2022 года суд разглядаў пытанне аб замене Аляксею «хатняй хіміі» больш строгім пакараннем. У сакавіку 2023 года такое пасяджэнне адбылося паўторна, а ў траўні таго ж года гэтае пытанне разглядалі ў апеляцыйным парадку. Вынік невядомы.

